/ 3 ноября, 2020

3 лістапада ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы цікава і весела прайшла гульнёвая праграма “Ура, у нас канікулы!” На мерапрыемства былі запрошаны дзеці са школьнага аздараўленчага лагера “Восеньскі ералаш”. Паміж сабой змагаліся дзве каманды “Усяведы” і “Разумнікі”. Дзеці прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Казкі гуляюць па свеце”, дзе па ўрыўку патрэбна было ўгадаць казачнага героя. Цікавым было бліц-апытанне падчас якога, на працягу адной хвіліны, каманды адказвалі на пытанні. Вельмі спадабаўся дзецям казачны тэст “Ці ведаеце вы?”, дзе патрэбна было назваць героя і кніжку, у якой ён жыў, праслухаўшы словы яго песенькі. Завяршальным і самым шумным і пацешным быў конкурс “Штурханне ядра”. Удзельніку гульні завязвалі вочы і ён павінен быў падыйсці да стала і садзьмуць шарык. Дзеці былі вельмі актыўныя і паказалі добрыя веды. Дапаўняла мерапрыемства кніжная выстава “Па старонках любімых кніг.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий