У красавіку гэтага года часопіс “Вясёлка” святкуе свой 60-гадовы юбілей. З гэтай нагоды ў дзіцячы прэс-цэнтр Харосіцкай сельскай бібліятэкі завіталі госці. “Вясёлку” прыйшлі павіншаваць сяброўкі-газеты “Зорька” і “Переходный возраст”. Вясёлка загадвала загадкі, чытала вершы і апавяданні, а яе юны памочнік Вася Вясёлкін правёў гульню “Вясёлыя задачкі ад Васіля Віткі і Васі Вясёлкіна”. Напрыканцы Насця Севасцьяновіч прымерала чароўны ўбор Вясёлкі і прачытала сваё апавяданне “Пачатак вясны”.

DSC04326 DSC04353 DSC04361

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *