У апошнія дні летніх канікул у Скрышаўскай сельскай бібліятэцы-клубе для дзяцей  прайшлі цікавыя мерапрыемствы. На забаўляльна-гульнёвую праграму “Кніжное царство, премудрое государство” сабраліся тыя, хто любіць чытаць казкі, кнігі аб прыродзе, загадкі.

 

 

Цікава прайшла этнаграфічная гадзіна “Калі хочаш ведаць край – у бібліятэку завітай”. Да гэтага мерапрыемства быў арганізаваны этнаграфічны куток, дзе сабраны  драўляныя ночвы, калаўротак і іншыя рэчы. Дзеці з цікавасцю патрымалі ў руках рэчы, якімі карысталіся іх прабабулі і прадзядулі, даведаліся для чаго яны былі патрэбны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *