І яна зноў дзіцячая. І зноў цікавая. Толькі галоўны герой тут ужо не толькі Янка ды кот Шмурдзік, як у папярэдняй кніжцы, а Энерджы, памочнік добрага чараўніка Святла Святловіча. Сама ж аповесць пра тое, як гэты хлопчык дапамог вучням 5 “а” класа гімназіі № 2 не трапіць у палон да злога чараўніка Марнатраўцы з царства Цемры, і нават абараніць ад гэтых цёмных сіл не толькі сваю гімназію, але і ўвесь горад. Кніга напісана ў межах праекта “Развіццё аднаўляльных крыніц энергіі ў Навагрудскім раёне – Дарожная карта для экалагічна чыстай тэрыторыі”.

         Падчас школьных канікул  вучні навагрудскіх школ атрымалі цудоўную магчымасць сустрэцца з самім аўтарам у раённай бібліятэцы. Для іх тут тры дні запар былі арганізаваны мерапрыемствы па прэзентацыі кнігі. Паводле назіранняў, найбольшую цікавасць дзяцей выклікаў аднайменны лялечны спектакль ЛіТэатра “Церамок”, пастаўлены па матывах аповесці М. Зізюка “Энерджы і дзеці з 5 “а”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *