/ 29 марта, 2017

P102025529 сакавіка ў зале пасяджэнняў раённай бібліятэкі адбылася нарада ідэалагічнага актыву прадпрыемстваў і арганізацый Навагрудка і Навагрудскага раёна «У інтарэсах краіны, у інтарэсах народа«. Праграма нарады прадугледжвала даклады аб дзейнасці дзяржаўнай палітыцы ў галіне ідэалогіі, масавай інфармацыі, аховы здароўя, культуры, мастацтва, канфесійных і нацыянальных адносін, а таксама дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Бібліятэкай былі арганізаваны кніжныя выставы “Свята сяброўства і братэрства” і “Ведаць закон за́малада”, якія адлюстравалі гісторыю і развіццё Саюзнай дзяржавы напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, а таксама асвячалі вопыт бібліятэкі ў праектнай і адукацыйнай дзейнасці па прававому выхаванню. Нарада завяршылася аглядам-экскурсіяй па выставе лялек сваімі рукамі “Кніжны герой”.

P1020224 P1020220 P1020235 P1020245

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий