Презентация1У Дзень Перамогі Навагрудская раённая бібліятэка запрашае ў  чытальную залу пад адкрытым небам «Памяць вогненных гадоў». Будуць прадстаўлены кнігі, альбомы і перыядычныя выданні, звязаныя з гісторыяй нашай краіны і Навагрудскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыйныя матэрыялы будуць дапоўнены ваеннай сімволікай, атрыбутыкай. Жыхары атрымаюць выдатную магчымасць пачытаць новыя матэрыялы, пагартаць старонкі кніг, паўдзельнічаць у віктарынах, даведацца новае з гісторыі баявых аперацый. Самыя лепшыя кнігі пра вайну, матэрыялы з тэматычных папак з успамінамі ветэранаў-землякоў знойдуць сваё месца на паліцах экспазіцыі.

 

Мероприятия ко Дню Великой Победы. 8-9 мая 2018 года

http://www.novogrudok.gov.by/uploads/files/Ko-Dnju-Velikoj-Pobedy-1.pdf

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *