/ 11 июня, 2020

Напэўна ўсе дзяўчынкі мараць пра тое, каб калі-небудзь ператварыцца ў казачных прынцэс, зусім як у казцы Шарля Перо. Вось так 11 чэрвеня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы, дзяўчынкі ў якасці рэпетыцыі паспрабавалі зрабіць гэта, прыняўшы ўдзел у конкурснай праграме “На балі ў Папялушкі”. Дзяўчынкі з захапленнем дапамагалі Папялушцы сабрацца на баль, выраблялі папяровыя кветкі, адгадвалі з завязанымі вачыма рэчы з чароўнага мяшка.

Дзяўчынкі, удзельніцы конкурсу, пачарпнулі з мерапрыемства і зразумелі адну ісціну: каб у жыцці чагосьці дамагчыся, трэба папацець, як, напрыклад, рыхтуючы заданні гэтых конкурсаў. Цуд абавязкова будзе, але праз настойлівую працу. Менавіта такой была ідэя мерапрыемства.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий