IMG_5829Навагрудак стаў першым у Гродзенскай вобласці горадам, які сёлета прымаў удзел у правядзенні Еўрапейскага тыдня мабільнасці, што праходзіў з 16 па 22 верасня пад дэвізам “Чыстая, сумесная і разумная мабільнасць. Сумеснымі намаганнямі рухаемся наперад”. 22 верасня ў Сусветны дзень без аўтамабіля адбыўся экапрабег. Далучыўшыся да міжнароднай ініцыятывы, навагрудчане прадэманстрыравалі сваё жаданне зрабіць горад больш “зялёным”, садзейнічаць развіццю веласіпеднага руху і іншых відаў экалагічнага транспарту. Парад веласіпедыстаў сабраў каля 250 удзельнікаў, цікавым быў конкурс на самы ўпрыгожаны веласіпед.

Бібліятэкары падрыхтавалі кніжна-ілюстратыўную выставу “Зялёны транспарт”, каб прыцягнуць увагу да праблем забруджвання аўтамабілямі паветра ў гарадах, а інжынер-праграміст прыняў удзел у конкурсе на самы крэатыўны веласіпед.

IMG_5776 IMG_5814 IMG_5837 IMG_5856

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *