У Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі. Дзеці са школьнага лагера “Пралеска” завіталі ў бібліятэку на юбілейны панядзелак, які быў прысвечаны 105-годдзю Сяргея Міхалкова. На мерапрыемстве гучалі вершы “А что у вас?”, “Лесная академия” , “Будь человеком”, жадаючыя прынялі ўдзел у віктарыне па творах Міхалкова. Многія кнігі паэта знайшлі ў гэты дзень свайго чытача.

20180326_113221 20180326_113147

Экалагічная серада запрасіла дзяцей на літаратурнае знаёмства “Думаешь чудеса далеко, а они тут рядом“, прысвечанае 145-годдзю Міхаіла Прышвіна. Адкрылася мерапрыемства аглядам кніжнай выставы “Певец родной природы”. Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, якая цікава тым, што шмат сваіх апавяданняў і казак Прышвін прысвячае менавіта юнаму чытачу, які ў перыяд свайго разумовага развіцця зможа запазычыць карысны вопыт з кнігі, якую прачытае. Мерапрыемства атрымалася цікавым і змястоўным.

20180328_115537 20180328_122325

 

Добавить комментарий