Традыцыйна ў час вясновых канікул у Любчанскай бібліятэцы праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі. Юных чытачоў запрасілі на брэй-рынг “Беларускія пісьменнікі дзецям”. Напярэдадні дзеці атрымалі дамашняе заданне прачытаць творы сучасных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Дзеці чыталі Н.Галіноўскую “Звяры ў трамваі”, У.Мазго “Цуда-вуда: вершы, казкі, песні, загадкі”, А.Спрынчан “Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта” і інш. Іх кнігі вучаць шукаць, разумець і любіць, яны ўзбагачаюць унутраны свет дзіцяці. Дзеці паказалі добрую эрудыцыю: актыўна ўдзельнічалі ў літаратурных конкурсах, віктарынах, разгадвалі крыжаванкі, адгадвалі загадкі. Яны былі вынаходнікамі і адкрывацелямі, падарожнічалі па фантастычных краінах.

 IMG_20170323_120433 IMG_20170323_120118

Другі  дзень тыдня дзіцячай кнігі,  сабраў дзяцей малодшага школьнага ўзросту на казачную рулетку “Добрый доктор Айболит”, прысвечаны 135-годдзю К.Чукоўскага. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у віктарынах па казках пісьменніка, адгадвалі загадкі, вучыліся складаць рыфмы, выкарыстоўваючы ключавыя словы. Ім патрэбна было адгадаць казачнага героя, закончыць фразу. Самыя актыўныя чытачы атрымалі прызы.

IMG_20170323_105338 IMG_20170323_105552

Падчас электроннай літаратурнай гульні “Знатакам беларускай літаратуры” дзеці 6-7 класаў паказалі добрыя веды па беларускай літаратуры. Яны ведаюць як беларускіх пісьменнікаў, так і іх творы. Актыўным чытачам былі ўручаны салодкія прызы.

IMG_20170324_120157 IMG_20170324_120043

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *