/ 30 июля, 2018

27 ліпеня адбылася творчая сустрэча з паэтычнымі і музычнымі талентамі Баранавіцкай зямлі: Раісай Раманчук, Таццянай Яцук, Ірынай Здановіч, Рэгінай Скіпар. Яна прысвячалася Году малой радзімы. Свае вершы са шчырай любоўю і хваляваннем за лёс беларускай мовы чытала Раіса Раманчук. Было прыемна адзначыць, што Таццяна Яцук родам з Навагрудскага раёна, з вёскі Радагошча. Прагучалі яе лірычныя і шчырыя радкі пра родны край , блізкіх людзей, пра тое , што хвалюе і трывожыць. Лірычную старонку ўдала дапаўняла музычная: песні на словы паэтаў выконвалі Ірына Здановіч і Рэгіна Скіпар. Бібліятэка атрымала ў дар кнігі паэтаў. На сустрэчы прысутнічалі пісьменнікі і паэты Навагрудчыны.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий