26 верасня ў раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з Міхаілам Дзмітрыевічам Ханевічам, паэтам, аўтарам  кнігі паэзіі “По волнам моей памяти”, ураджэнцам вёскі Купіск. Доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны ўрач Расіі, акадэмік Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук, хірург-анколаг жыве і працуе ў Санкт-Пецярбургу. Негледзячы на атрыманае прызнанне і высокія ўзнагароды, не забывае М.Ханевіч сваю малую радзіму. Ён чытаў свае вершы, суправаджаючы іх гістарычным экскурсам у мінулыя старонкі жыцця, адказваў на пытанні, даў каментарыі да ўласных фатаграфій. Сустрэча прайшла ў дабразычлівай атмасферы.

P1070898 P1070906 P1070926 P1070932 P1070919 P1070943 P1070957 P1070960 P1070965

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *