26 ліпеня 2017 года ў чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з пісьменніцай Ірынай Шатыронак і паэтам Мікалаем Сяровым.

Ірына Сяргееўна з задавальненнем падзялілася сваімі творчымі планамі з гасцямі, адказала на пытанні пра свае творы, нават паспрачаліся пра сучасную прозу і паэзію маладых аўтараў.

Ірына Шатыронак прадставіла сціплага і таленавітага паэта Мікалая Сярова. Ён прачытаў свае санэты, вершы, расказаў пра свае кнігі. Прачытаныя з вялікім талентам і пачуццямі вершы не пакінулі абыякавым ні аднаго слухача ў зале. Кожны верш які прагучаў, кожная лірычная замалёўка, знайшла шлях да сэрца слухача. Фонд бібліятэкі атрымаў у падарунак ад аўтара цудоўныя кнігі паэзіі “Над озером белым”, “Triolets”, “Венец Природы…”, “Синий сон”.

Такія сустрэчы даюць магчымасць сутыкнуцца з лірычным, узвышаным, глыбока эмацыйным у наш не такі просты час. Такія сустрэчы ў нашай бібліятэцы праходзяць традыцыйна, запрашаем усіх зацікаўленых людзей.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *