/ 20 июня, 2018

На творчую сустрэчу з таленавітай майстрыхай Горбач Інай Сцяпанаўнай «Хобі яе жыцця», якая жыве ў Любчы, запрасілі старшакласнікаў і людзей сталага ўзросту ў Любчанскую гарпасялковую інтэграваную бібліятэку. Іна Сцяпанаўна расказала і паказала прысутным якія прыгожыя лялькі і абярэгі яна стварае сваімі рукамі. Тут жа была праведзена невялікая віктарына. Пераможцы пайшлі дадому з адметнымі прызамі.

 

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий