/ 19 декабря, 2019

19 снежня ў зале пасяджэнняў раённай бібліятэкі прайшла сустрэча з ідэалагічным актывам Навагрудскага раёна ў межах адзінага дня інфармавання. Інфармацыйную групу ўзначаліла намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Каралько Святлана Мікалаеўна. Для абмеркавання былі прапанаваны тэмы “Традыцыі суверэннай Беларусі”, “Аб магчымых схемах дзейнасці ашуканцаў і рэкамендацыі па выяўленні зламыснікаў”, «Аб мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў”. Бібліятэка прапанавала тэматычную выставу літаратуры, дзе былі прадстаўлены лепшыя выданні пра Беларусь, гістарычную і культурную спадчыну нашай краіны, а таксама яе сучаснае развіццё.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий