1 ліпеня ў Наваградку адбыўся святочны з'езд мусульман, прымеркаваны да 620-годдзя пражывання татараў на землях Беларусі, Літвы і Польшчы. У святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь муфтый Абу-Бекір Шабановіч, імам Навагрудскай мячэці Якуб хаджы Аляксандровіч, прадстаўнік пасольства Турцыі Хафес Мустафа, навуковыя дзеячы, прадстаўнікі мусульманскіх абшчын з розных рэгіёнаў краіны.

Адкрыўся з'езд семінарам, які прайшоў у Навагрудскай раённай бібліятэцы. Падчас семінара былі абмеркаваны пытанні гісторыі пасялення татар на беларускіх землях, праблемы вывучэння і захавання багатай спадчыны татарскага народу ў Беларусі. Доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Міхайлавіч Лыч пазнаёміў прысутных з асноўнымі вехамі ў гісторыі пасялення  татар на беларускіх землях і адзначыў важнасць захавання традыцый, культуры, мовы для татарскай абшчыны. Бібліятэкай была арганізавана кніжная выстава “Беларускія татары: гістарычны лёс народа і культуры”.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *