/ 7 сентября, 2020

5 верасня ў Ацмінаўскай сельскай бібліятэцы да Дня беларускага пісьменства прайшло комплекснае мерапрыемства “Святло роднага слова”, якое адначасова ўключала бібліяграфічны агляд літаратуры, паэтычную гадзіну і творчую майстэрню. Бібліятэкар змагла спалучыць не толькі розныя формы масавай работы, але і ўвязаць шматлікія тэмы, але галоўнае, аб’яднаныя адной тэрытарыяльнай адзінкай і дзяржавай – Беларуссю, краінай дзе мы жывём. Як і належыць, Беларусь мае свае сімвалы – герб і сцяг. Завітаўшыя на мерапрыемства дзеці спачатку разгледзелі герб, а потым самі сабе і бібліятэкару адказалі на важныя для грамадзянскасці пытанні, чаму на гербе адлюстравана сонца, чаму каласы, канюшына і лён. Пасля гэтага яны дэтальна вывучылі сцяг. Дзяўчынкі  разважалі пра яго колеры, падбіралі словы-эпітэты, малявалі, а тыя, хто умее пісаць, пісалі гэтыя словы на сваіх малюнках. Бібліятэкар растлумачыла дзецям каштоўнасць адукаванасці і пісьменнасці ў жыцці чалавека, спаслалася на вытокі беларускага слова ўвогуле і свята пісьменства ў прыватнасці. У падцвярджэнне вышэйсказанага на мерапрыемстве загучала прыгожае беларускае слова, яно лілося ў вершах  пра родную мову і Беларусь. Хто лепш скажа пра гэта, як не Якуб Колас і Максім Танк! Менавіта гэтых аўтараў бібліятэкар абрала для паэтычнай часткі мерапрыемства.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий