DSC_0238DSC_0246Свята духоўнай кнігі “Ад Скарыны да нашых дзён” прайшло 20 сакавіка ў раённай бібліятэцы. Галоўнай тэмай мерапрыемства стала 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і асоба славутага беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара.

Сваёй біяграфіяй Францыск Скарына прадэманстраваў, што ў друкаванай кнізе ёсць невычарпальная магчымасць духоўнай асветы шырокіх колаў насельніцтва Беларусі.

Слова перад аўдыторыяй трымаў благачынны цэркваў Навагрудскай акругі протаіерэй Анатолій Герасімук. У сваім выступленні айцец Анатолій падкрэсліў ролю кнігі ў маральным і духоўным выхаванні падрастаючага пакалення. Ім была прэзентавана выстава Біблій розных гадоў.

DSC_0271Свае веды ўдзельнікі мерапрыемства праверылі ў віктарыне “Ля вытокаў беларускага кнігадрукавання”.

Завяршылася свята тэатралізаванай пастаноўкай “Любча. Гісторыя адной друкарні”. Галоўныя ролі выканалі вучні ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Навагрудка” і супрацоўнікі бібліятэкі. Элементы падарожжа ў мінулае Навагрудчыны і наадварот, знайшлі сваё адлюстраванне ў гісторыі славутай Любчанскай друкарні.

Увазе ўсіх прысутных была прапанавана кніжная выстава.

P1010973 DSC_0290 P1010921 DSC_0314 DSC_0325 DSC_0322

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *