/ 28 мая, 2020

З 28 мая па 31 мая ў чытальнай зале Навагрудскай раённай бібліятэкі  адкрыта тэматычная выстава-перасцярога “Што мы ведаем пра хімічны склад цыгарэт  і табачнага дыму”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Гэты Дзень быў абвешчаны ў 1988 г. Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) на 42-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя і штогод адзначаецца 31 мая.

Штогадовае правядзенне Сусветнага дня без тытуню яшчэ раз акцэнтуе ўвагу грамадскасці на тым, што існуе шмат эфектыўных мер барацьбы супраць тытуню, якія можна прымяняць у розных умовах і якія могуць аказаць значнае ўздзеянне на спажыванне тытуню.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 30 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий