/ 6 апреля, 2020

У канцы сакавіка ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла сустрэча дзяцей малодшага школьнага ўзросту з майстрам па кераміцы Вольгай Жарнасек. Госця паказала сваю калекцыю лялек-званочкаў у панямонскім строі, засяродзіла ўвагу на цікавых фактах з гісторыі беларускага ўбранння, а найбольш падрабязна распавяла пра адзенне жыхароў Гродзенскай вобласці. У калекцыі Вольгі былі прадстаўлены 4 добра даследаваныя навукоўцамі строі: ваўкавыска-камянецкі, вілейскі, мастоўскі і навагрудскі. Апошні, як адзначыла майстар, характэрны таксама для жыхароў Любчы і яе ваколіц. Гутарка з майстрам не абмежавалася тэмай народных строяў, прысутныя актыўна задавалі пытанні наконт яе рамяства і выкарыстання гліны ў цяперашні час. Сустрэча атрымалася цікавай і пазнавальнай.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий