P107037414 верасня ў бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з мясцовым аўтарам, празаікам і эсэістам Раісай Крывальцэвіч. Аўтар падзялілася з прысутнымі сваімі ўспамінамі, перажываннямі, аналізуючы ўласныя кнігі “Дарога” і “Блізкі свет”. Цікавымі  падаліся  гэтыя кнігі сямейнай памяці. Праз  успаміны, словы, фразы, прыказкі і прымаўкі, якія ўжываліся ў сям’і, аўтар хацела пакінуць удзячны успамін пра сваіх бацькоў, паказаць незвычайную адметнасць і сакавітасць беларускай мовы. Была падрыхтавана прэзентацыя, каментарыі да якой дала сама Р. Крывальцэвіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *