MyCollagesПасля творчай сустрэчы чытачоў Навагрудскай раённай бібліятэкі з Міхаілам Ханевічам, аўтарам паэтычнага зборніка “По волне моей памяти” і вядомым урачом з Санкт-Пецярбургу, ён паехаў да сваіх землякоў у Любчу. Мясцовая школа разам з бібліятэкай узялі на сябе абавязкі па арганізацыі яго творчага вечара. Каб бліжэй пазнаць знакамітага земляка і яго творчасць, бібліятэкар правяла з прысутнымі арыгінальную віктарыну-знаёмства. Потым вучні чыталі прысвечаныя Малой Радзіме вершы паэта. Каб дапамагчы чытачам трапіць у той час, калі яны пісаліся, сам аўтар зрабіў своеасаблівы гістарычны экскурс, а таксама пазнаёміў з фотаздымкамі, якія надрукаваны ў зборніку.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *