12 красавіка 2018 года ў Навагрудскай гарадской спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку ў рамках мясцовай ініцыятывы «ПроЗрение: улучшение качества жизни слепых и слабовидящих людей в городе Новогрудке» праекта ЕС-ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» адбыўся практычны семінар «Псіхалагічны аспект у працэсе асваення новай тэхнікі інвалідамі»

Мэта мерапрыемства — падрыхтаваць сляпых і людзей са слабым зрокам да работы на тыфлаабсталяванні (тэхнічныя сродкі для людзей з парушэннямі зроку), якое будзе набыта ў выніку рэалізацыі мясцовай ініцыятывы. Удзельнікамі семінара сталі невідушчыя і людзі са слабым зрокам, якія пражываюць у горадзе Наваградку, а таксама работнікі арганізацый, якія займаюцца праблемамі інвалідаў, у прыватнасці члены Навагрудскай раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» і работнікі раённай бібліятэкі.

На мерапрыемстве прысутнічаў каардынатар праекта «ПРААН» Шухно А.С., які распавёў пра міжнародную тэхнічную дапамогу, якая прадстаўляецца Рэспубліцы Беларусь. Удзельнікаў мерапрыемства віталі таксама прадстаўнікі заяўніка і партнёраў мясцовай ініцыятывы — Гайба М.П., дырэктар УК «Дом-музей Адама Міцкевіча ў горадзе Навагрудку», Капля З. П., старшыня Навагрудскай раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку», Царук І.М., дырэктар ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка». У іх выступах ішла гаворка пра сучасныя сродкі рэабілітацыі інвалідаў па зроку і аб адаптацыі іх да работы на гэтай новай тэхніцы.

Падмуркам мерапрыемства сталі выступленні псіхолагаў — Урбановіч Т.Т. (ГУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раёна») і Картасавай К.Г. (ДУА «Навагрудскі вучэбна-метадычны кабінет»). Спадзяемся, што арганізаваныя імі інфармацыйны дыялог і флэш-трэнінг паслужаць падрыхтоўцы сляпых і людзей са слабым зрокам да засваення новай тыфлатэхнікі. Удзельнікаў мерапрыемства псіхолагі вучылі, як узяць кіраванне жыццём у свае рукі. А яшчэ невідушчыя людзі мелі магчымасць атрымаць індывідуальную псіхалагічную кансультацыю. Прыём вяла псіхолаг Картасава К.Г.

Бібліятэчныя работнікі таксама пастараліся і азнаёмілі прысутных з інфармацыяй аб наяўнасці ў фондзе Навагрудскай раённай бібліятэкі медыцынскай і мастацкай літаратуры, якая выхоўвае характар. Галоўны бібліёграф Навагрудскай раённай бібліятэкі Чубрык С.К. пры дапамозе кніг навучала «Як загартаваць нервовую сістэму», а загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Шаўчук І.А. правяла сеанс бібліятэрапіі.

Практычны семінар – одно з запланаваных мерапрыемстваў па рэалізацыі ініцыятывы. Наперадзе яшчэ некалькі сустрэч, у тым ліку паездка ў Нацыянальны мастацкі музей і Нацыянальную бібліятэку Беларусі, падчас якой акрамя экскурсійнай праграмы невідушчыя і людзі са слабым зрокам на практыцы змогуць выкарыстаць тыфлаабсталяванне.

P1140533 P1140459 IMG_20180412_094034 IMG_20180412_093234 IMG_20180412_122630 P1140440 P1140430 IMG_20180412_101010 P1140506 P1140542 P1140564 IMG_20180412_120111

Добавить комментарий