КОНКУРС ЛЯЛЕК2Ёсць планы пры Навагрудскай раённай бібліятэцы стварыць лялечны ЛіТэатр “Церамок”. Пытанне набыцця лялек мае быць вырашана ў працэсе  конкурса “Кніжны герой”, падчас якога бібліятэкары і чытачы навагрудскіх публічных бібліятэк гэтыя самыя лялькі зробяць сваімі рукамі. Конкурс арыентаваны на развіццё чытацкага інтарэсу, творчасці і асобасных магчымасцей удзельнікаў. Ён будзе мець наступныя этапы: выраб лялькі – 27 студзеня-30 сакавіка; выстава работ – 01 красавіка-30 чэрвеня; арганізацыя ЛіТэатра “Церамок” – 01-31 ліпеня; кніжны фэст літаратурных герояў “Літара” – 01-31 жніўня; падвядзенне вынікаў Конкурса 01-15 верасня 2017 года. Журы вызначыць пераможцаў у наступных намінацыях: "Лялька – літаратурны (казачны) герой", "Лялькі для ЛіТэатра", "Батлейка".

Умовы конкурсу

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *