Мини-музей мини-макетов «Утраченное наследие»

Дорогие гости и жители Новогрудка. Приглашаем вас посетить мини-музей «Утраченное наследие». Вашему вниманию представлены макеты узкоколейной железной дороги Новоельня-Любча, Дворец Хрептовича в Щорсах, а также книги конца ХIХ и начала  ХХ веков. Вы увидите площадь Новогрудка 1921-1939 лет. Сотрудники библиотеки проведут увлекательное путешествие по Рыночной площади межвоенного города. Они расскажут и покажут на макетах, где были банки, гостиницы, торговые галереи, магазины, еврейский район Рацело. Услышите интересные истории из жизни жителей Новогрудка тех времен. Наш адрес: Новогрудок, ул. 1 Мая, 1.

 Міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына”

Дарагія госці і жыхары Навагрудка. Запрашаем вас наведаць міні-музей «Страчаная спадчына». Вашай увазе прадстаўлены макеты вузкакалейнай чыгункі Наваельня-Любча, Палац Храптовіча ў Шчорсах, а таксама кнігі канца XIX і пачатаку XX стагоддзяў. Вы ўбачыце плошчу Навагрудка 1921-1939 гадоў. Супрацоўнікі бібліятэкі правядуць захапляльнае падарожжа па Рынкавай плошчы міжваеннага горада. Яны раскажуць і пакажуць на макетах, дзе былі банкі, гасцініцы, гандлёвыя галерэі, крамы, габрэйскі раён Рацело. Пачуеце цікавыя гісторыі з жыцця жыхароў Навагрудка тых часоў. Наш адрас: Навагрудак, вул.1 Мая, 1.

Mini-muzeum mini-układ „Utracone dziedzictwo”

Szanowni goście i mieszkańcy Nowogródku. Zapraszamy do odwiedzenia mini-wystawy mini-modeli «Utracone dziedzictwo». Twoja uwaga jest prezentowana układom linii kolejowej wąskotorowej Novoelnya-Łubcz, Pałacu Chreptowiczów w Shchors, a także książkom z końca XIX i początku XX wieku. Zobaczysz województwo nowogródzkie (1921-1939). Personel biblioteki przeprowadzi dla Ciebie ekscytującą wycieczkę po Rynku międzywojennego miasta. Opowiedzą i pokażą na modelach, gdzie były banki, hotele, pasaż handlowy, sklepy, żydowska dzielnica Ratzelo. Posłuchaj ciekawych historii z życia mieszkańców Nowogródka z tamtych czasów. Nie przegapisz. Nasz adres: Novogrudok, 1 maja ulica, 1.

 Mini-museum of mini-mock-ups «Lost heritage»

            Dear guests and residents of Novogrudok. We invite you to visit the mini-museum «Lost heritage». We present to your attention the models of the Novoelnya-Lyubcha narrow-gauge railway, the Khreptovich Palace in Shchorsy and the books of the late 19th and early 20th centuries. You can see Novogrudok Square (1921-1939). The staff of the library will spend a fascinating journey through the Market Square of the interwar city. They will tell and show on the models, where there were banks, hotels, shopping galleries, shops, the Jewish district of Racello. You will listen to some interesting stories from the life of the residents of Novogrudok of those times. Our address: Novogrudok, st. 1 May, 1.

 

ГРАФІК РАБОТЫ

міні-музея «СТРАЧАНАЯ СПАДЧЫНА»

9:00 -18:00

абед 13:00- 14:00

 

Цэны на паслугі:

экскурсія па бібліятэчнай экспазіцыі «Страчаная спадчына»

— дзіцячы білет — 50 кап

— дарослы білет — 1 руб.

 

Неабходную інфармацыю вы можаце атрымаць

па тэлефонах:

8(01597)24227

8(01597)22458

 

Фотагалерэя

ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” ў сваёй рабоце робіць акцэнт на краязнаўстве, вядзецца пошукавая і выдавецкая дзейнасць. За шмат гадоў сабраны ўнікальны краязнаўчы матэрыял – успаміны землякоў, вершы мясцовых паэтаў, фотаздымкі гістарычных помнікаў. Распрацавана інтэрактыўная карта з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Навагрудчыны.

У 2016 годзе бібліятэкары вырашылі аднавіць страчанае і напомніць пра забытае, і ў бібліятэцы стартаваў праект “Страчаная спадчына”. На аснове фатаграфічнага краязнаўчага матэрыяла, дзякуючы ўменню мастака Анатоля Іванавіча Бандзюкевіча і ўласным сродкам, на якія набылі неабходныя матэрыялы, з’явіліся макеты партызанскай зямлянкі ў в. Чарэшля, палацава-паркавага комплексу, уласнасць Храптовічаў у в. Шчорсы, чыгуначны вузел “Навагрудак” са стылізаванай мапай, а ў 2017 годзе навагрудчане  змаглі ўбачыць Рынкавую (галоўную) плошчу Навагрудскага ваяводскага  (1921-1939 г.г).

Гэтыя макеты запатрабаваны практычна на ўсіх сацыяльна-значных мерапрыемствах. Яны выклікаюць цікавасць не толькі ў гасцей горада, але і ў навагрудчан. Маладыя пытаюцца: “Няўжо так было прыгожа?”, а сталыя, з іх унікальнай памяццю: “Я гэта памятаю! А я тут быў!”. Для экспазіцыі агульнай плошчай 10 м2, дзякуючы грамадскай платформе ТАЛАКА, зроблена спецыяльнае мабільнае абсталяванне.

 

Юным наведвальнікам міні-музея «Страчаная спадчына» прапануецца паспрабаваць сябе ў канструктарскай справе. Праслухаўшы цікавую экскурсію па экспазіцыі, можна сабраць свой папяровы домік і прыдумаць цікавую гісторыю пра яго жыхароў і гандляроў. Пасля можна падзяліцца сваімі ўражаннямі ад экскурсіі. Папяровы домік можна забраць з сабою.

 

Веды ад экскурсіі можна замацаваць падчас гульні “Навагрудак ваяводскі. Павесь шыльду”. Копіі частак міні-музейнай экспазіцыі перанесены на магнітную плёнку, наведвальніку ж трэба развесіць шыльды (цырульня, аптэка, гатэль, тэатр, школа, друкарня) на будынкі і крамы.

Малодшым школьнікам “Страчаная спадчына” дае магчымасць праявіць сябе ў творчай майстэрні. З каляровай паперы яны могуць майстраваць вельмі прыгожую 3D карціну “Мой Навагрудак”.

Рэтра-фота сесія. Рэканструкцыі моды той пары.

Сукенкі, спадніцы, шкарпеткі, шляпкі і берэткі, цікавыя радікюлі – ва ўсём гэтым мадэлі выглядаюць натуральна і каларытна на фоне старых пабудоў, замкавых сцен, міні-макетаў.


Падчас экскурсіі госці бібліятэкі атрымліваюць новыя веды пра Навагрудак 20-30 гадоў ХХ стагоддзя. Гісторыя горада той пары падаецца даходліва. Робіцца акцэнт на шматнацыянальны i шматканфесіянальны склад насельніцтва, a галоўнае, на добрасуседскія адносіны гараджан. Прасочваецца лёс асобных архітэктурных аб’ектаў, расказваецца пра цікавыя дэталі з жыцця даваеннага Навагрудка.

НАВАГРУДАК 1921-1941.
Вялікі Рынак
(Гандлёвая плошча)

“Ёсць у гэтым правінцыяльным гарадку з гандлёвымі радамі пасярод цэнтральнага пляца, абнесенымі нязвыкла пузатымі калонамі, прыціснутымі цяжкім дахам, штосьці для гандлярства нязвыкла – адмысловае, самабытнае. Жыццёвая прыземленая паважнасць горада, як ні дзіўна, цалкам дапасуецца да фантастычнай паэтычнасці развалінаў старога замка.

Горад невысокі, але яго маляўніча раскіданыя дамкі маюць сваю самавітасць, яны утульныя і гасцінныя. (…) Усе вуліцы выкладзены круглястым брукам, па якім весела і па-заліхвацкі падскокваюць вазы і брычкі…” – з успамінаў Вольгі Аляксандраўны Храптовіч-Буцянёвай (Злом. Мінск, 2011)

navagradak-1Навагрудак –
цэнтр Навагрудскага ваяводства з 4 лютага 1921 года.

Паводле перапісу насельніцтва,
у Навагрудку на 1921 год пражывала 6367 чалавек
(3063 – палякі, 2447 – яўрэі, 679 – беларусы, 4 – немца і інш.)

1921 год – 694 жылыя пабудовы
1931 год – 1055 жылыя пабудовы

У дадзены перыяд у Навагрудку было 7 невялікіх па памеру прыватных прадпрыемстваў (лесапільня, сталярная і слясарная майстэрні, кафельны завод, валюшная фабрыка, пякарня, друкарня), 8 шавецкіх майстэрняў, 2 цырульні.