Навагрудская раённая бібліятэка вандроўку сёлетняга інфармацыйна-краязнаўчага тура “Праз бібліятэку да дабра і свету” распачала 23 мая. Тур 2018 арыгінальны, ён кардынальна адрозніваецца ад папярэдніх. Найперш таму, што ў аснову пакладзены спектакль, і гэта ёсць тэатральная пастаноўка “Незвычайныя прыгоды Саламеі Русецкай” паводле п’есы Сяргея Кавалёва. У чацвер спектакль быў паказаны ў Навагрудскай гарадской бібліятэцы, а праз дзень, 25 мая, у Шчорсаўскім Доме-культуры. Гледачамі сталі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа і вучні Шчорсаўскай сярэдняй школы адпаведна. Іх водгукі найлепшыя, што нас, бібліятэкараў, бясконца радуе. Мы ж не прафесійныя артысты. Тым не менш, некаторыя паважаныя аўтарытэтныя асобы, якія праглядзелі спектакль падчас Шчорсаўскіх чытанняў, у сацыяльных сетках нас параўноўваюць са сталічнымі тэатрамі. Вялікі гонар для бібліятэкараў-артыстаў.

 yxsrA6xqeXY SBlsdxmQEyY  i86Ve4D2ais

 

 

 

 

P1160811 P1160808 P1160795

 

 

 

 

Запрашайце, і наш бібліятэчны тэатр разам з інфармацыйна-краязнаўчым турам прыедзе да вас таксама! Заадно вы атрымаеце магчымасць  азнаёміцца  з выставай аднаго  выдання: Саламея Пільштынава “Авантуры майго жыцця”, а таксама праслухаць гістарычнае  дасье на Саламею Русецкую-Пільштынаву “Гісторыя жыцця адважнай жанчыны з Наваградчыны”. Напэўна, усе ведаюць, што Саламея Русецкая родам  з Наваградчыны, калі быць больш дакладнай, з вёскі Рутка. Яе імя занесена ў спіс памятных дат, якія адзначаюцца ў 2018 годзе з удзелам ЮНЕСКА.  Гэтае мерапрыемства будзе як лепей да месца ў Год малой радзімы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *