P1170069 P1170011 P1170096 P1170094 P1170090 P1170025 P1170050 P1170042 P1170041 P1170057

30 і 31 мая ў зале пасяджэнняў Навагрудскай раённай бібліятэкі ладзіліся   літаратурна-прававыя міксы “Закон Канфлікта”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы гандлёва-эканамічнага каледжа і вучні 10 прававога класа ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Навагрудка”. Паняцце і сутнасць канфлікту як сацыяльнай і псіхалагічнай з’явы, негатыўныя і пазітыўныя наступствы канфліктаў сталі аб’ектам абмеркавання.

Каб лепш зразумець сябе і прааналізаваць свае якасці і асаблівасці, дзяўчатам і юнакам было прапанавана выканаць псіхалагічнае заданне  на самапазнанне “Чатыры квадраты”. Гэтае заданне дапамагае высвятліць, што ў кожным з нас прыцягвае альбо раздражняе навакольных. “Чатыры квадраты” дазваляе ўбачыць сябе вачыма «суперніка» – часам гэта дазваляе зразумець, дзе і з-за чаго адбылося непаразуменне. Тады лягчэй аднавіць давер і добразычлівыя адносіны.

P1170063Яркія якасці і мадэлі паводзінаў у канфліктных сітуацыях былі наглядна прадстаўлены ў выглядзе вобразаў 5 жывёл: мядзведзя, лісы, савы, чарапахі, акулы.

З аглядам літаратуры выступіла загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іна Анатольеўна Шаўчук. Яна падкрэсліла, што ў аснове сюжэтных ліній твораў мастацкай літаратуры знаходзіцца канфлікт. А яшчэ аўдыторыі былі прапанаваны карысныя рэкамендацыі вырашэння канфліктных сітуацый ад вядомых псіхолагаў.

Актуальныя артыкулы і літаратура былі прадстаўлены на выставе “Эмацыянальнае жыццё”.

Своеасаблівым трэнінгам па развіцці камунікатыўных навыкаў стала гульня «Мафія».

«Мафія» – гэта камандная псіхалагічная пакрокавая ролевая гульня з дэтэктыўным сюжэтам, якая мадэлюе барацьбу інфармаваных адзін пра аднаго членаў арганізаванай меншасці з неарганізаваным большасцю. Гульня дапамагае развіваць псіхалагічную ўстойлівасць, вучыць уздзейнічаць на людзей на вербальным і невербальным узроўнях. Валоданне такімі навыкамі дае моцныя перавагі ў бізнес-дзейнасці і пры пабудове асабістых адносін.

Маладыя людзі праявілі за гульнявым сталом максімум назіральнасці, задзейнічалі інтэлектуальныя, аналітычныя і нават асабістыя інтуітыўныя здольнасці. Нягледзячы на ўсе намаганні “мірных жыхароў”, поспех быў не на іх баку. За сталом, дзе ўсё ацэньваюцца не па статусу асобы ў соцыуме, а па якасці гульні, уменні казаць, пераконваць, аналізаваць з’яўляюцца самымі галоўнымі.

Пазітыўныя эмоцыі сталі галоўным падарункам для ўсіх хто гуляў і проста назіраў.

Добавить комментарий