Вечар-віншаванне “Славім залаты ўзрост” сабраў у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы чытачоў пажылога ўзросту. Добрыя песні, дарагія і знаёмыя старэйшаму пакаленню, прыгожыя вершы і цёплыя словы нікога не пакінулі абыякавымі. Прысутныя атрымалі ў падарунак паштоўкі з віншаваннямі, зробленыя дзецьмі і прыгожыя букеты восеньскіх кветак, прынялі ўдзел у розных конкурсах. Кніжная выстава “Возраст мудрости”, у раздзеле «Чтобы осень была золотой», прапаноўвала літаратуру па здароваму ладу жыцця, а раздзел «Я на пенсии сижу, время зря не провожу!» знаёміў з сакрэтамі рукадзелля.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *