/ 14 июля, 2017

13 ліпеня ў зале пасяджэнняў раённай бібліятэкі прайшоў семінар “Распрацоўка турыстычных экскурсій і тураў”. Гэта быў  першы дзень двухдзённага трэнінгу па распрацоўцы турыстычных экскурсій і тураў, правядзенню тураў, камунікацыі і анімацыі. Вядучым экспертам выступіў Дмітрый Марозаў – намеснік дырэктара турыстычнай кампаніі «Западный Тракт (ООО «БелАгроТрэвел»)», гід. Прэзентацыя турыстычных магчымасцяў Беларусі, фактары прывабнасці краіны для замежных турыстаў, шляхі прасоўваня рэгіянальных экскурсій і тураў, і многае іншае было разгледжана падчас семінара. На працягу семінара працавала выстава літаратуры “Турыстычны компас”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий