На дадзенай карце адлюстраваны помнікі архітэктуры і мастацтва найбольш значных населеных пунктаў Навагрудскага раёна. Акрамя некаторай інфармацыі аб гэтых месцах, якія адлюстроўваюцца пад фотаздымкамі, вы таксама зможаце азнаёміцца з кароткай гісторыяй горада ці вёскі, у якім размяшчаюцца апісаныя славутасці.
Каб прагляд карты быў больш прыемным і інфармацыйна насычаным, вам неабходна выканаць некалькі дзеянняў. У першую чаргу трэба навесці курсор і націснуць на надпіс «Карта Навагрудчыны». Пасля дадзенага дзеяння вы будзеце перанакіраваны на сайт-першакрыніцу, дзе зноў неабходна націснуць на кнопку разгортвання экрана.
* Каб азнаёміцца з кожным населеным пунктам больш падрабязна, неабходна навесці на яго курсор мышы і націснуць яе левай кнопкай.
** Для прагляду фотаздымкаў, акрамя ўсяго вышэйапісанага, неабходна зноў жа націснуць на зацікавіўшы вас здымак левай кнопкай мышы.