5yarkih_bel_zhen_04Сёлета спаўняецца 300 год ураджэнцы Навагрудчыны Саламеі Русецкай, адважнай жанчыне, першай ў гісторыі Рэчы Паспалітай жанчыне-урачу, асветніцы, аўтару мемуараў.

Яна пакінула пасля сябе надзвычай цікавы ўзор эпісталярнай спадчыны – дзённік-кнігу «Авантуры майго жыцця». У ёй – успаміны і ўласныя развагі з нагоды тагачасных падзей, цікавыя замалёўкі-партрэты людзей, якія сустракаліся ў час яе вандровак па краінах Захаду і Усходу. Шмат месца ў кнізе адведзена апісанню побыту і нораваў розных народаў, выкладзены метады лячэння розных хвароб. Лекарка шмат у чым абапіралася на дасягненні народнай медыцыны, распаўсюджвала вучэнне пра гігіену і фізічнае выхаванне. Усё гэта ў сукупнасці з дасягненнямі фармакалогіі і хірургіі таго часу стваралі бездакорную сістэму, у адпаведнасці з якой працавала Русецкая – «доктар медыцыны і акулістыкі», як яна сама сябе называла.

images

 

Гэтая кніга ёсць у фондах ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”. Усяго чатыры экзэмпляры, тры з якіх ў Навагрудскай раённай, адна ў Навагрудскай гарадской дзіцячай бібліятэцы. Кнігі выдаваліся у выдавецтве “Мастацкая літаратура” у 1993 і 2008 гадах. Кніга Саламеі Пільштынавай (Русецкай) “Авантуры майго жыцця” чакае жыхароў Навагрудчыны ў бібліятэках.

Калі ласка, чытайце і спазнавайце лёсы сваіх землякоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *