Рэсурсы публічнага цэнтра прававой інфармацыі

   Публічны цэнтр прававой інфармацыі дае грамадзянам свабодны доступ да прававой інфармацыі, якая змяшчаецца ў дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах: інфармацыйна-пошукавай сістэме «ЭТАЛОН», інтэрнэт-рэсурсах прававой тэматыкі, друкаваных і электронных выданнях.

Электронныя рэсурсы:

  Эталон логоІнфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН» – дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс, які фарміруецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Дазваляе атрымаць хуткі доступ да эталоннай прававой інфармацыі ад першакрыніцы, інфармацыі правапрымяняльнага характару, уключаючы рашэнні судоў і наглядных органаў, формаў юрыдычных дакументаў, а таксама да іншай найбольш запатрабаванай і карыснай інфармацыі: навінаў заканадаўства, даведнікаў, слоўнікаў юрыдычных тэрмінаў і азначэнняў і інш.
Тэксты ўсіх прававых актаў, якія змяшчаюцца ў банках даных у складзе ІПС «ЭТАЛОН», прадстаўлены ў актуальным стане.
У складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН» распаўсюджваюцца:
• копія эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (уключае банкі даных «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь», «Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання», «Міжнародныя дагаворы»);
банкі даных: «Судовая практыка», «Формы дакументаў», «Правапрымяняльная практыка»;
тэматычныя банкі даных — падборкі прававых актаў, сістэматызаваныя па найбольш актуальных пытаннях працоўнага права, спартыўнага права, адміністрацыйных працэдур, прафсаюзнага руху, еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, прадпрымальніцтва, адукацыі, ідэалогіі, інфарматызацыі, а таксама кадравым і бухгалтарскім пытаннях, пытаннях прававой рэгламентацыі парадку фарміравання, кампетэнцыі, арганізацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, органаў судовай улады і органаў пракуратуры і інш.

Дзяржаўныя інтэрнэт-рэсурсы прававой тэматыкі:

Право бай логоНацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (www.pravo.by) — асноўны дзяржаўны інтэрнэт-рэсурс у галіне права і прававой інфарматызацыі. Адзіная крыніца афіцыйнага апублікавання прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Змяшчае прававую інфармацыю, а таксама навукова-практычную, вучэбную, даведачную і іншую інфармацыю ў галіне права і прававой інфарматызацыі.

эталон онлайн логоСайт «ЭТАЛОН-ONLINE» (www.etalonline.by) — самы аператыўны і найбольш просты ў Беларусі спосаб атрымання актуальнай эталоннай прававой інфармацыі, якая абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу па меры ўключэння дакументаў у эталонны банк даных Рэспублікі Беларусь. Доступ да тэкстаў дакументаў на перыяд ад сутак да года ажыццяўляецца па ідэнтыфікатарам карыстальніка (лопгін, пароль) як на сайце, так і з дапамогай бясплатнай мабільнай праграмы для планшэтаў і смартфонаў на базе Android і iOS.

правовой форум логоПрававы форум Беларусі (www.forumpravo.by) — інтэрактыўная пляцоўка для зносін наведвальнікаў сайта і спецыялістаў па прававых пытаннях. Асноўная мэта — растлумачэнне спецыялістамі пытанняў у галіне права, абмен прававым вопытам, абмеркаванне заканадаўства і практыкі яго прымянення, прадастаўленне кожнаму магчымасці выказаць сваё меркаванне.

детский правовой сайт логоДзіцячы прававы сайт (www.mir.pravo.by) — рэсурс для дзяцей і падлеткаў, які дапаможа ім атрымаць прававыя веды, даведацца пра заканадаўства Рэспублікі Беларусь і іншых краін, сваіх правах і абавязках ў цікавай гульнявой форме.

Друкаваныя выданні:

  • Перыядычныя і неперыядычныя афіцыйныя друкаваныя выданні НЦПІ:
    — Канстытуцыя і кодэксы Рэспублікі Беларусь;
    — Зборнікі нарматыўных прававых актаў і каментарыі заканадаўства;
    — Серыя «Прававая бібліятэка НЦПІ»;
    — Збор прававых актаў «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь»;
    • Перыядычныя і неперыядычныя выданні прававой тэматыкі