3 ліпеня  Навагрудская раённая бібліятэка разам з усёй краінай адзначыла галоўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Праграма святочных мерапрыемстваў была насычанай. Бібліятэкары разам з чытачамі прынялі ўдзел у тэатралізаваным шэсці працоўных калектываў Навагрудчыны.

У Дзень Незалежнасці каля бібліятэкі працавала літаратурная пляцоўка “Разам з роднай краінай”. Для ўсіх жадаючых былі прапанаваны фотазона і гульнёвая зона, адчынены дзверы міні-музея “Страчаная спадчына”, бібліятэчная міні-галерэя “Імгненне” запрашала на выставу жывапісу Паўла Абадзінскага. Праверыць сваё веданне Гродзеншчыны можна было падчас краязнаўчай пазл-гульні “Нефармальныя славутасці”.

Міні-музей “Страчаная спадчына” працягвае знаёміць жыхароў і гасцей Навагрудка з багатай гісторыяй горада. У гэты святочны дзень экспазіцыю наведалі  турысты  з Расіі і нават Кітая.

 

 

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *