/ 13 декабря, 2017

 12  снежня  ў бібліятэцы адбылася сустрэча з паэтэсай з горада Баранавічы  Галінай Ліс. Творчыя магчымасці гэтай таленавітай жанчыны засяроджаны не толькі на паэзіі. Свет яе захапленняў – жывапіс,  бардаўская песня. У галерэі “Імгненне” бібліятэкі ўжо можна пазнаёміца з 18 яе  жывапіснымі  карцінамі.

 На сустрэчы  гучалі радкі вершаў з самых розных зборнікаў Г. Ліс  пра філасофію жыцця, прыроду, блізкіх людзей. Знайшлося месца і гумару, песням у выканнані Г. Ліс. Пэўная ўвага была  засяроджана на выданні, напісаным краязнаўцам і журналістам Міхаілам Маліноўскім “Жыццё і творчасць Галіны Ліс”. Прыгажосць, дабразычлівасць гэтай жанчыны, цудоўны свет яе яркай і шматколернай творчасці захапіў  і зачараваў прысутных.

Бібліятэка атрымала ў дар аўтарскія кнігі паэзіі.

P1100274 P1100266 P1100343 P1100380 P1100385 P1100340 P1100391 P1100387 P1100289

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий