/ 6 декабря, 2017

5 снежня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка вершаў  Самсона Пярловіча “Бязмерна люблю”, які  пабачыў свет дзякуючы працы С.І. Абдулаевай. Яна апрацавала архіў  рукапісаў вершаў паэта, захаваўшы максімальна стыль аўтара. Зборнік быў выдадзены ў бібліятэцы. У прэзентацыі  прынялі ўдзел “Тэатр Сяброў” Навагрудскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці са  сцэнічнымі замалёўкамі. Хор ветэранаў выканаў песні на словы С.Пярловіча. Песня “Гімн Міцкевічу” прагучала ў выкананні Марыі Даронінай, якая з’яўляецца аўтарам музыкі на словы С.Пярловіча. Сваімі ўспамінамі падзяліўся В.П. Кузьміч. В.Л. Макарчык прачытаў вершы-прысвячэнні. Міхась Зізюк расказаў пра апавяданне “Паэт”, якое ён  напісаў пад уплывам роздумаў пра  такі складаны лёс С. Пярловіча. Сустрэча прайшла ў дабразычлівай атмасферы.  Жадаючыя змаглі набыць кнігу паэта.

IMG_8733 _1090968 _1090993 _1090988 IMG_8765 _1100002 IMG_8843 IMG_8800 _1100070 _1100079 _1100058

_1100096

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий