5 снежня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка вершаў Самсона Пярловіча “Бязмерна люблю”, які пабачыў свет дзякуючы працы С.І. Абдулаевай. Яна апрацавала архіў рукапісаў вершаў паэта, захаваўшы максімальна стыль аўтара. Зборнік быў выдадзены ў бібліятэцы. У прэзентацыі прынялі ўдзел “Тэатр Сяброў” Навагрудскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці са сцэнічнымі замалёўкамі. Хор ветэранаў выканаў песні на словы С.Пярловіча. Песня “Гімн Міцкевічу” прагучала ў выкананні Марыі Даронінай, якая з’яўляецца аўтарам музыкі на словы С.Пярловіча. Сваімі ўспамінамі падзяліўся В.П. Кузьміч. В.Л. Макарчык прачытаў вершы-прысвячэнні. Міхась Зізюк расказаў пра апавяданне “Паэт”, якое ён напісаў пад уплывам роздумаў пра такі складаны лёс С. Пярловіча. Сустрэча прайшла ў дабразычлівай атмасферы. Жадаючыя змаглі набыць кнігу паэта.