/ 11 октября, 2016

bezymyannyiЗапрашаем вас наведаць выставу работ Уладзіміра Аляксандравіча Грэка, якога няма разам з намі, але памяць аб ім жыве ў сэрцах навагрудчан.

Уладзімір Аляксандравіч усё жыццё працаваў настаўнікам малявання ў школах горада. Узначальваў студыю юнага мастака пры цэнтры пазашкольнага выхавання дзяцей. Многія яго вучні звязалі сваё жыццё з творчасцю.

Выстава карцін «Прыроды чароўныя імгненні» прадстаўляе 67 работ. Большасць з іх выканана алеем на палатне. Ёсць акварэлі, эцюды, нацюрморты, пейзажы.

Чакаем вас на прэзентацыю 19 кастрычніка ў 15.30.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий