20 верасня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя выставы жывапісу пісьменніка, паэта, публіцыста і мастака Мікалая Герасімава “Дыялог з сонцам”. Увазе прысутных была прапанавана 21 карціна майстра. Яркі калейдаскоп фарбаў і адценняў у работах Мікалая Мікалаевіча прысвечаны мору і кветкам. Аўтар работ расказаў пра кожную з іх, прэзентацыя дапаўнялася вершаванымі паэтычнымі радкамі Алы Герасімавай і Тамары Кавальчук.

У чарговы раз зачаравалі сваім задорам, энергіяй і настроем удзельнікі хору ветэранаў “Радасць”, якія падарылі музычныя нумары. Песню выканаў і  паэт Аляксандр Абадзінскі. Пэўныя ўражанні атрымалі і навучэнцы гандлёва-эканамічнага каледжа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *