Міні-галерэя “Імгненне” Навагрудскай раённай бібліятэкі 4 мая   прэзентавала экспазіцыю вышытых работ Галіны Мікалаеўны Лобач з аграгарадка Вялікія Вераб’евічы “Майстэрства рук і сэрца”. Да прагляду прапанавана 33 творчыя работы рукадзельніцы ў тэхніцы вышывання крыжам: 29 карцін і 4 ручніка. Галіна Мікалаеўна падзялілася сакрэтамі майстэрства вышывання і распавяла аб тым, як у яе ствараюцца ўзорныя сюжэты: вышытыя кветкі, пейзажы, вобразы. Захапленне яе падзяляюць родныя, вышываюць дзеці і ўнукі, у якасці падарункаў карціны ёсць у Маскве, Новасібірску, Гродне і іншых гарадах.  Вышыўкі захоўваюцца дома і ўпрыгожваюць інтэр’ер.

Выстава працуе з 20 красавіка  па 18 мая 2018 г. Запрашаем наведаць!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *