17 мая адбылася прэзентацыя  шостага  нумара  літаратурнага альманаха “Новы замак”, які спалучае самыя розныя літаратурныя жанры.  Бібліятэку наведалі гродзенскія літаратары Аляксей Пяткевіч, Уладзімір  Хільмановіч, Ала Нікіпорчык, Валянцін  Дубатоўка, Янка  Трацяк. Кожны з іх расказаў пра творчыя планы. Паэзія, проза,  літаратуразнаўства,  пераклады сталі тэмай размовы.   Гучалі  вершы, гумар.  З перакладамі на беларускую мову  вершаў М. Гумілёва пазнаёміла С. Абдулаева. Песні выконвалі Уладзімір Хільмановіч і мясцовы пісьменнік М. Зізюк. Бібліятэка атрымала ў падарунак кнігі.

P1160356 P1160359 P1160393 P1160368 P1160401 P1160423

Добавить комментарий