24 красавіка  адбылася прэзентацыя літаратурна-мастацкага альманаха “Созвездие”, які быў выдадзены   ў 2018 годзе ў Мінску. У ім сабраны вершы і проза 20 аўтараў з Беларусі і Літвы. Навагрудчына прадстаўлена ў ім творчасцю Святланы Абдулаевай, Марыі Быт, Ганны Валенцік .Таксама ўжо другі раз у госці да нас завіталі пісьменнікі Мікалай Герасімаў, Ала Герасімава, Тамара Кавальчук.

 Аўтарам праекта з’яўляецца Мікалай Герасімаў, пісьменнік і публіцыст. На сустрэчы было дадзена слова кожнаму аматару паэзіі. Былі прачытаны радкі любімых вершаў. Прывітанне музычнае  падарылі ўдзельнікі  народнага хору ветэранаў “Радасць” Навагрудскага  раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Асабліва зачараваў сваім задорам і энергіяй  Барыс Адамавіч Шагідзевіч, выканаўшы песню “Уходят поезда”.

Прыемна было паслухаць лірычныя радкі   ў выкананні навучэнцаў Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа  Арыны Чуйко, Анастасіі Коржык, Дзмітрыя Крыловіча.

Верш, прысвечаны Навагрудку, прачытаў Аляксандр Абадзінскі.

Бібліятэка атрымала ў падарунак  альманах “Созвездие»  і аўтарскія зборнікі   М. Герасімава і Т. Кавальчук.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *