6 ліпеня ў бібліятэцы  адбылася прэзентацыя новай кнігі "Жыватворная спадчына” літаратуразнаўца, крытыка, культуролага, перакладчыка, тэкстолага, скарыназнаўца , кандыдата філалагічных навук Вячаслава Чамярыцкага. Кніга стала падсумоўваннем вынікаў дзейнасці яе аўтара. Вячаслаў Антонавіч пазнаёміў з асобнымі раздзеламі сваёй кнігі. Дэманстравалася выстава яго важнейшых прац з яго кніжнай калекцыі. Была паказана прэзентацыя з фотаздымкамі, каментарыі да якіх даваў сам Вячаслаў Антонавіч. Прысутныя выказалі адносіны да творчасці вядомага вучонага  з пажаданнямі далейшай паспяховай дзейнасці. Адбыўся чарговы абмен прэзентамі паміж Вячаславам Антонавічам і бібліятэкай. Вячаслаў Антонавіч падараваў бібліятэцы партрэт Скарыны, выкананы на дрэве, які ў свой час яму падараваў Адам Мальдзіс (зараз яна экспануецца на выставе ў чытальнай зале). На прэзентацыю завіталі таксама пісьменнікі Міхась Зізюк, Алесь Гоцка, дырэктар УК “Дом-музей Адама Міцкевіча” М.П. Гайба, дырэктар гісторыка-краязнаўчага музею М.В. Ярашук, музейныя спецыялісты.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *