19 сакавіка ў Ацмінаўскай сельскай бібліятэцы прайшла прэзентацыя краязнаўчага бібліяграфічнага даведніка “Людзі, якімі мы ганарымся”, які выйшаў у мінулым годзе.

Даведнік расказвае пра таленавітых, адданах сваёй справе жанчын:  Т.В. Сяргееву,  А.А. Шылка, І.У. Жынко, І.І. Яблонскую, С.М. Марчынскую. Усе яны былі запрошаны на прэзентацыю. На сустрэчу з таленавітымі землякамі прыйшлі чытачы бібліятэкі.

У бібліятэцы была аформлена выстава вырабаў з бісера Ірыны Іванаўны Яблонскай.

Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з краязнаўчым даведнікам, расказала,  як збіраўся матэрыял.   Героі  даведніка расказалі пра свае захапленні, пазнаёмілі са сваімі планамі на будучыню.  Бібліятэкар кожнаму з іх падарыла на памяць  краязнаўчае выданне “Людзі, якімі мы ганарымся”, каб яны маглі  паказаць сваім дзецям, унукам, праўнукам, што іх любяць і паважаюць за іх працу і талент.

DSCN0837 DSCN0840 DSCN0833 DSCN0831

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *