17 сакавіка ў рамках сумеснага праекта “Ведаць закон за́малада” / “Знать закон смолоду” Навагрудскай раённай бібліятэкі і ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Навагрудку» прайшлі літаратурныя каментарыі “Права як літаратура – і наадварот”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы прававога 10 класа. Узаемасувязь мастацкай літаратуры і юрыдычных навук, уплыў мастацкай літаратуры на прававую адукаванасць чытачоў, роля права ў развіцці літаратуры сталі галоўнымі тэмамі сустрэчы. Была прадстаўлена літаратурная экспазіцыя лепшых узораў мастацкай літаратуры з прававой тэматыкай. Разглядалася роля рыторыкі як пэўнага этапу эвалюцыі права. Праведзены камандны конкурс аратараў “Прававыя афарызмы”.

IMG_0976 IMG_0973 IMG_1887 IMG_0945 IMG_0964 IMG_0943

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *