/ 16 сентября, 2020

15 верасня, у Дзень бібліятэк, Навагрудскую раённую бібліятэку наведалі калегі з ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”. Візіт пачаўся з віншаванняў, да гасцей з прывітальным словам звярнулася загадчык аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Марына Канстанцінаўна Шабановіч. У праграме прафесійнага візіту былі экскурсія па бібліятэцы, наведванне міні-музея міні-макетаў “Страчаная спадчына”, міжрэгіянальны семінар “Ад традыцыі – да інавацыі. Рэцэпт паспяховай бібліятэкі”, дзе калегі падзяліліся вопытам работы ў праектанай і краязнаўчай дзейнасці.

Чытачоў жа ў гэты дзень вітала святочная кніжная інсталяцыя, дзе кожны жадаючы мог сфатаграфавацца ў вобразе Князя, або Князёўны на літаратурна-гістарычнай пляцоўцы.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий