28 лютага нашу бібліятэку наведалі супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Перад бібліятэкарамі выступілі з кансультацыяй па пытаннях навучання ва ўніверсітэце Алег Анатольевіч Барма, старэйшы выкладчык кафедры менеджменту сацыякультурнай дзейнасці БДУКМ, Ганна Аляксандраўна Фядосава, намеснік загадчыка бібліятэкай БДУКМ.

Сустрэча прайшла ў фармаце дыялогу, яна атрымалася па-сапраўднаму змястоўнай і  даверлівай.  У дар бібліятэка атрымала выданні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Будзем рады працягу знаёмства і далейшаму супрацоўніцтву!

P1120956 P1120955 P1120963

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *