Сёлетні юбілей беларускага кнігадрукавання і Любчанскай друкарні паспрыяў творчай актыўнасці навагрудчан. Да гонару Навагрудскай раённай бібліятэкі, не без яе ўдзелу. Менавіта бібліятэка выступіла арганізатарам двух раённых конкурсаў ("Мая гісторыя беларускай кнігі", “Кніжны герой: лялькі сваімі рукамі”) і акцыі-пошуку  рарытэтных і рэдкіх выданняў “Старая кніга”. Напярэдадні Свята беларускага пісьменства былі падведзены вынікі ўсіх конкурсаў.

    На суд журы конкурсу "Мая гісторыя беларускай кнігі", былі вынесены 44 работы. Кожны твор асаблівы і непаўторны, таму ўсе, без выключэння, яны заслугоўваюць увагі і пашаны. Вельмі цяжка было вызначыць пераможцаў, але конкурс ёсць конкурс. Ганаровыя граматы і кнігі ў якасці каштоўных падарункаў атрымалі Гоцка Аляксандр Валянцінавіч, чытач Навагрудскай раённай бібліятэкі, за верш “Ода беларускаму першадрукару” (намінацыя “паэтычны твор”), Марыя Аляксандраўна Быт, чытачка Навагрудскай гарадской бібліятэкі, за эсэ “Мая гісторыя беларускай кнігі” (намінацыя “празаічны твор”), Журко Валянціна Міхайлаўна, бібліятэкар Гарадзечанскай сельскай бібліятэкі, за сачыненне “Арыенцір у жыцці” (намінацыя “сачыненне”), Пікта Аляксандра Уладзіміраўна, чытачка Пятрэвіцкай сельскай бібліятэкі, за малюнак “Людзі на балоце” (намінацыя “малюнак ці серыя малюнкаў”).

    Па выніках конкурса “Кніжны герой: лялькі сваімі рукамі” таксама былі вызначаны пераможцы. У намінацыі “Лялька – літаратурны (казачны) герой” аднагалосна перамагла “Каза-манюка” (пап’е-машэ), якую выканала Вашкевіч Анжэла Мікалаеўна, чытачка Валеўскай сельскай бібліятэкі. Другое месца – лялька “Баба” (панчоха+тканіна) Журавель Ліліі Міхайлаўны, чытачкі Вераскоўскай сельскай бібліятэкі. Трэцяе месца – лялька “Дахавік Казік” (панчоха) Гоўдзі Вольгі Уладзіміраўны, бібліятэкара Ладзеніцкай сельскай бібліятэкі.

   У намінацыі “Лялька для ЛіТэатра” перамагла “Лісіца” (вязаная шыдэлкам) Несцер Ірыны Віктараўны, чытачкі Пятрэвіцкай сельскай бібліятэкі. Другое месца – “Паўлінка” (тканіна) Касцюк Ларысы Львоўны, загадчыцы Навагрудскай гарадской бібліятэкі. Трэцяе месца намінацыі атрымаў  “Мядзведзь” (футра) Карачан Марыі Мікалаеўны, чытачкі Навагрудскай спецыяльнай бібліятэкі для інвалідаў па зроку.

   У намінацыі “Батлейка” перамагла група лялек для адной казкі. Гэта “Заяц”, “Вожык”, “Вожычыха” (тканіна), якія выканалі Война Галіна Уладзіміраўна, бібліятэкар, і Сакалдан Святлана Сяргееўна, чытачка Кміцянскай сельскай бібліятэкі-клуба.

    Неспадзявана падчас конкурсу выявілася яшчэ адна намінацыя. Але паколькі лялькі-абярэгі, зробленыя Мяцеліцай Кацярынай Міхайлаўнай, аператарам Навагрудскай раённай бібліятэкі, не з’яўляюцца літаратурнымі героямі, іх аўтарка атрымала спецыяльны прыз.

    У акцыі-пошуку рарытэтных і рэдкіх выданняў “Старая кніга”, якая прайшла ў першым паўгоддзі 2017 года, прынялі ўдзел 42 жыхары горада і раёна, якія прынеслі звыш 200 кніг. Яны пакладзены ў аснову выставы эксклюзіўных выданняў "Кніжныя скарбы Беларусі". Зараз яна дзенічае ў музейным пакоі Навагрудскай раённай бібліятэкі.

Вялікі дзякуй усім удзельнікам!

Каза-манюка Дахавік Казік Баба На кірмаш Мядзведзь Лісіца

ПаўлінкаЛялькі-абярэгі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Малюнак да Людзі на балоце

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *