/ 3 сентября, 2020

Кожны з нас хоць раз у жыцці ўяўляў сябе вялікім мастаком. А з творчасцю якіх вялікіх мастакоў мы знаёмыя, што ведаем пра іх нялёгкае рамяство? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні дзеці атрымалі падчас удзелу ў гульнёва-пазнавальным конкурсе «Цудоўны свет фарбаў», які адбыўся ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы. Яны з вялікім захапленнем пагарталі альбомы з выявамі карцін вялікіх мастакоў: Леанарда Да Вінчы, Іллі Рэпіна, Марка Шагала, Івана Айвазоўскага і інш. Потым паспаборнічалі ў конкурсах «Хто есць хто?», «Галерэя мастакоў» і віктарыне «Жывапіс», дзе трэба было адгадаць прозвішча мастака па элементу карціны, выбраць з прапанаваных малюнкаў тыя што належаць пэўнаму майстру і інш. Дзеці  паспрабавалі сябе ў якасці мастакоў. Вынікам мерапрыемства стала выстава малюнкаў «Чароўны свет колераў, фарбаў», якая ўпрыгожыла вокны першага паверха Харосіцкага Дома культуры.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий