25 кастрычніка на базе Навагрудскай раённай бібліятэкі прайшло пашыранае пасяджэнне Фонда «Шчорсы і Храптовічы», які мае мэту адрадзіць Сядзібу Храптовічаў у Шчорсах і стварыць на яе базе папулярны культурна-турыстычны цэнтр, які будзе прыцягваць турыстаў і дапаможа аграгарадку Шчорсы ў эканамічным і культурна-асветніцкім развіцці. Прадметам абмеркавання стала экалагічная ініцыятыва «Адраджэнне садова-паркавай спадчыны на прыкладзе парка сядзібы Храптовічаў», з якой Фонд мае намер паўдзельнічаць у конкурсе праектаў «Прыцягнне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні» (фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі ў партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя РБ). Заснавальнік і дырэктар фонду Ганна Булда змагла арганізаваць дыялог паміж навукоўцамі, прадстаўнікамі мясцовай улады, настаўнікамі, проста зацікаўленымі асобамі.

 

Добавить комментарий