/ 30 марта, 2018

“Кніга+інтэлект. Маладосць. Касметыка. Прыгажосць. Здароўе” – такую назву насіла панарама маладзёжных пераваг, праведзеная ў рамках сумеснага праекта бібліятэкі з Навагрудскім гандлёва-эканамічным каледжам “Чытанне – шлях да дасканаласці”. Былі раскрыты сакрэты прыгажосці і здароўя, акцэнтавалася ўвага на эталонах прыгажосці ў літаратуры. Цікавай была і рамантычная старонка з неабходнасцю звароту да лірычных і празаічных твораў пісьменнікаў з заданнямі. Асабліва з вялікім інтарэсам прысутныя слухалі парады і атрымоўвалі задавальненне ад майстар-класа, праведзенага кансультантам па прыгажосці Ірынай.

P1140284 P1140282 P1140260 P1140240 P1140232 _DSC1093 _DSC1022 _DSC0955

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий